Будызм вучыць, што ўсё ўзнікае ў выніку прычын і ўмоў, і Дхарма – не выключэнне. Гісторыя і культура кожнай краіны, дзе яна распаўсюджвалася, уплывалі на яе развіццё. Увесь гэты час будысты абменьваліся ідэямі з паслядоўнікамі многіх іншых духоўных традыцый на карысць усіх бакоў. Цяпер, калі будыйскія ідэі і метады распаўсюджваюцца па ўсім свеце, людзі прыстасоўваюць будыйскія прынцыпы да многіх новых сфер жыцця.