Свет павінен аб'яднацца для ўзгодненага глабальнага адказу на COVID-19

У гэты час сур'ёзнага крызісу, калі пад пагрозай аказалася наша здароўе, мы гаруем пра сваякоў і сяброў, якіх страцілі. Эканамічны спад уяўляе сур'ёзную праблему для ўрадаў і пазбаўляе столькіх людзей магчымасці зарабіць на жыццё.

У падобных сітуацыях мы павінны засяродзіцца на тым, што аб'ядноўвае нас як членаў адной сям'і – чалавецтва, – і са спачуваннем працягнуць адно аднаму рукі. Усе мы людзі, а значыць, усе мы аднолькавыя. У нас аднолькавыя страхі, надзеі, няўпэўненасць, і пры гэтым усіх нас аб'ядноўвае жаданне шчасця. Уласцівая чалавеку здольнасць разважаць і рэалістычна бачыць рэчы дазваляе нам ператвараць нягоды ў магчымасці.

Гэты крызіс і яго наступствы служаць папярэджаннем пра тое, што, толькі аб'яднаўшыся ў імкненні даць узгоднены глабальны адказ на тое, што адбываецца, мы зможам справіцца з праблемамі беспрэцэдэнтнага маштабу, якія стаяць перад намі. Я малюся пра тое, каб усе мы пачулі «Заклік да аб'яднання».

Далай-лама, 1 мая 2020 г.

Top