Д-р Аляксандр Берзін (нар. 1944) – будыйскі перакладчык, выкладчык, навуковец і практык з больш чым 50-гадовым досведам у будызме. Атрымаўшы ступень доктара філасофіі (Ph.D.) у Гарвардзе, д-р Берзін правёў 29 гадоў у Індыі, навучаючыся пад кіраўніцтвам найвялікшых тыбецкіх майстроў сучаснасці. Там ён час ад часу служыў вусным перакладчыкам Яго Святасці 14-га Далай-ламы і яго настаўнікаў.
Ён з'яўляецца заснавальнікам і аўтарам «Бібліятэкі Берзіна» і сайта studybuddhism.com.