10 ключавых ідэй будызму

  1. Усе хочуць жыць больш шчасліва, але толькі нешматлікія ведаюць, што гэта азначае і як гэтага дасягнуць.
  2. Нашы эмоцыі і станы розуму ўплываюць на наша самаадчуванне. З дапамогай практыкі мы можам пазбавіцца адмоўных эмоцый і станаў, а таксама развіць больш здаровыя і станоўчыя станы розуму. Гэта зробіць наша жыццё больш шчаслівым і напоўненым.
  3. Трывожныя эмоцыі, такія як гнеў, страх, прагнасць і прыхільнасць, пазбаўляюць нас спакою розуму і самавалодання. Практыкуючы, мы можам вызваліцца ад іх улады.
  4. Калі мы паводзім сябе імпульсіўна пад уплывам гневу ці прагнасці, гэта стварае для нас праблемы і прыводзіць да няшчасця. З дапамогай практыкі мы можам навучыцца супакойваць розум, мысліць ясна і паступаць мудра.
  5. Станоўчыя эмоцыі, такія як любоў, спачуванне, цярпенне і разуменне, дапамагаюць нам захоўваць спакойны, адкрыты, ясны розум, прыносячы больш шчасця. З дапамогай практыкі мы вучымся развіваць гэтыя эмоцыі.
  6. Эгацэнтрычныя, эгаістычныя паводзіны і мысленне ствараюць паміж намі і іншымі бар'ер і робяць нас няшчаснымі. Практыка дапамагае нам іх пераадолець.
  7. Усведамляючы, што ўсе ўзаемазвязаныя і наша выжыванне залежыць ад іншых, мы раскрываем наша сэрца і розум, пачынаем клапаціцца пра іншых і становімся больш шчаслівымі.
  8. Большая частка таго, што мы бачым у сабе і ў іншых, – праекцыі нашай фантазіі, заснаваныя на блытаніне. Верачы, што нашы праекцыі адпавядаюць рэальнасці, мы ствараем праблемы і сабе, і іншым.
  9. З дапамогай правільнага разумення мы можам пазбавіцца блытаніны і ўбачыць рэальнасць. Гэта дазволіць нам спакойна і мудра спраўляцца з усім, што адбываецца ў нашым жыцці.
  10. Праца над сабой, накіраваная на тое, каб стаць лепшым чалавекам, – складаная і цікавая задача на ўсё жыццё. Аднак гэта самае значнае, чаму мы можам прысвяціць сваё жыццё.
Відэа: 14-ы Далай-лама – «Значнае жыццё»
Каб уключыць субцітры, клікніце па іконцы «Субцітры» ў правым ніжнім куце акна з відэа. Змяніць мову субцітраў можна, клікнуўшы па іконцы «Налады».
Top