Усе мы хочам быць шчаслівымі, што б ні адбывалася ў нашым жыцці. Але як быць у цэлым шчаслівым чалавекам, здольным спраўляцца з усім, што адбываецца ў жыцці? Вось некалькі будыйскіх парад:
- Штодзень праводзіце крыху часу ў цішыні – супакойвайце свой розум, засяроджваючыся на дыханні.
- Калі вы з іншымі, будзьце ўважлівыя да таго, што вы робіце і кажаце. Калі вы адны, будзьце ўважлівыя да таго, што адбываецца ў вашым розуме. Старайцеся дзейнічаць, гаварыць і мысліць канструктыўна.
- Кожны дзень рабіце для іншых што-небудзь добрае, шчыра клапоцячыся пра іх шчасце.
- Будзьце шчодрымі з іншымі – гэта ўзмоцніць ваша пачуццё самапавагі.
- Засяродзьцеся на моцных якасцях – вашых і іншых людзей. Калі ўзнікаюць праблемы, прапануйце карысныя ідэі.
- Забудзьцеся пра ўсё дрэннае, што зрабілі іншыя, – даруйце.
- Не зацыклівайцеся на ўласных памылках – даруйце сабе.
- Прыміце рэальнасць – жыццё поўнае ўзлётаў і падзенняў, але як бы дрэнна ні было, усё мінае.
Шчасце не ўзнікае на пустым месцы – над ім трэба працаваць. Але, трэніруючыся, кожны можа стаць больш шчаслівым.
Відэа: «Як дасягнуць спакою розуму»
Каб уключыць субцітры, клікніце па іконцы «Субцітры» ў правым ніжнім куце акна з відэа. Змяніць мову субцітраў можна, клікнуўшы па іконцы «Налады».
Каб уключыць субцітры, клікніце па іконцы «Субцітры» ў правым ніжнім куце акна з відэа. Змяніць мову субцітраў можна, клікнуўшы па іконцы «Налады».