Дзякуючы тэхнічнаму прагрэсу ў XXI стагоддзі, інтэрнэт становіцца ўсё больш распаўсюджаным і важным сродкам для глабальнага абмену інфармацыяй. Гэта справядліва і для інфармацыі пра будыйскае вучэнне, яго гісторыю ды іншыя тэмы, звязаныя з тыбецкай культурай. Асабліва ў тых месцах, дзе кнігі і кваліфікаваныя настаўнікі з'яўляюцца рэдкасцю, інтэрнэт стаў галоўнай крыніцай інфармацыі для незлічонай колькасці людзей.
У свеце, дзе непаразуменне і сектанцтва сталі звычайнай з'явай, адукацыя з'яўляецца наймацнейшым сродкам для выкаранення невуцтва, якое распальвае варожасць. Таму я вітаю з'яўленне шматмоўнага сайта д-ра Аляксандра Берзіна (berzinarchives.com) як каштоўнага адукацыйнага інструмента, які забяспечвае праз інтэрнэт свабодны доступ да мноства артыкулаў, што ахопліваюць розныя школы і аспекты будызму ды тыбецкай культуры.
26 студзеня 2007 года
Яго Святасць Далай-лама
