Пасланне Лінга Рынпочэ

Па меры таго як праз інтэрнэт інфармацыя становіцца ўсё больш лёгка- і шырокадаступнай, усё больш людзей ва ўсім свеце, зацікаўленых у вывучэнні будызму ды іншых аспектаў тыбецкай культуры, звяртаюцца ў першую чаргу да яго. Тыя, хто жадае разабрацца ў гэтых тэмах глыбей, шукаюць кваліфікаваных настаўнікаў і, калі з'яўляецца такая магчымасць, пачынаюць вучыцца ў іх. Для гэтых людзей інтэрнэт служыць важным рэсурсам, які дапаўняе іх навучанне. Некаторым людзям шанцуе менш, і з розных прычын яны не могуць знайсці кваліфікаванага настаўніка. Нават калі яны знаходзяць такога настаўніка, з-за фінансавых або арганізацыйных прычын у іх можа не быць магчымасці дастаткова часта мець зносіны з ім ці з ёй. Для гэтых людзей інтэрнэт становіцца яшчэ больш важнай крыніцай вучэнняў.

У інтэрнэце можна знайсці мноства сайтаў пра будызм і тыбецкую культуру. Некаторыя даюць дакладную інфармацыю, а некаторыя, на жаль, менш надзейныя. Таму я вельмі шчаслівы, што Алекс Берзін стварыў сайт «Бібліятэка Берзіна», дзе сапраўдныя вучэнні даступныя бясплатна на многіх мовах. Я таксама рады, што ён імкнецца зрабіць матэрыялы сайта даступнымі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі – растучай аўдыторыі, на якую, на жаль, часта не звяртаюць увагі.

Алекс быў вучнем майго папярэдніка, Ёнгдзіна Лінга Рынпочэ, і часам выступаў у ролі яго перакладчыка. У гэтым жыцці наша сувязь таксама працягваецца. Няхай у гэтым свеце квітнеюць мір і шчасце дзякуючы разумнаму і спагадліваму спалучэнню традыцыйных і сучасных спосабаў перадачы інфармацыі ды духоўнай практыкі.

19 траўня 2009 года
Лінг Рынпочэ

Top