Пасланне Цэншаба Серконга Рынпочэ II

Аляксандр Берзін быў блізкім вучнем і перакладчыкам майго папярэдняга перараджэння, папярэдняга Цэншаба Серконга Рынпочэ, і мы бесперапынна працягнулі ў гэтым жыцці нашы блізкія адносіны, заснаваныя на Дхарме. «Бібліятэка Берзіна» змяшчае шмат вучэнняў майго папярэдніка, якія Аляксандр перакладаў, а таксама мноства зразумелых вучэнняў, якія Аляксандр даваў сам на аснове таго, чаму навучыўся ад яго. Я вельмі рады, што дзякуючы свайму сайту ён працягвае шырокую нясектанцкую традыцыю майго папярэдніка, робячы яе даступнай на многіх мовах для шырокай аўдыторыі.

Я шчыра малюся, каб гэтая праца працягвала развівацца, і каб гэты сайт заставаўся крыніцай дакладнай інфармацыі і натхнення для будучых пакаленняў. Няхай разуменне сутнасці вучэння, якое людзі атрымліваюць дзякуючы гэтаму, хутка паспее ў дасягненне прасвятлення.

22 лістапада 2008 года
Цэншаб Серконг Тулку

Top