Як супакоіцца

Канцэнтруючыся на дыханні і лічачы цыклы ўдыху і выдыху, мы супакойваемся, каб потым на гэтай аснове развіваць станоўчыя станы розуму.

Тлумачэнне

Медытацыя – гэта метад фарміравання карыснай звычкі праз паўтарэнне. Мы пракладваем новы нейронны шлях і аслабляем стары. Для гэтага спачатку неабходна супакоіць думкі, якія пралятаюць, стварыўшы такім чынам адкрытую прастору для фарміравання новага разумення і стану розуму, якія прыносяць карысць. Сама па сабе здольнасць супакойвацца – карысная звычка, аднак гэты нейтральны стан можа стаць асновай як для стваральнага, так і для разбуральнага стану розуму. Спакойны стан, які мы хочам выкарыстоўваць у якасці адкрытай прасторы для развіцця стваральнага стану розуму, – гэта неабходны падрыхтоўчы этап.

Спакой дапамагае нам лепш спраўляцца са складанасцямі ў жыцці. Часта мы не можам належным чынам справіцца з цяжкасцямі з-за таго, што наш розум замутнены; з-за стомленасці і стрэсу розум блукае. Напрыклад, у нас быў доўгі, цяжкі працоўны дзень; застаўся гадзіна, перш чым мы зможам сысці, і ў нас ёсць яшчэ не скончаная праца. Засяроджванне на дыханні дапаможа нам супакоіцца, каб мы змаглі справіцца з гэтай сітуацыяй з ясным розумам.

Медытацыя

  • Сядзьце прама, рукі пакладзіце на калені. Вочы напаўзакрытыя, погляд накіраваны ў падлогу, сківіцы расслабленыя.
  • Расслабце напружанне ў целе, асабліва рот, лоб і плечы. Мы не зможам расслабіць розум, пакуль не расслабім цела. 
  • Дыхайце як звычайна, праз нос.
  • У думках адлічыце 11 цыклаў дыхання, і рабіце гэта зноў і зноў, звяртаючы ўвагу на тое, як паветра ўваходзіць і выходзіць праз ноздры.
  • Застаючыся з гэтым адчуваннем, працягвайце лічыць цыклы (утрымлівайце ўвагу на адчуваннях пры дапамозе «ментальнага клею»).
  • Падтрымлівайце пільнасць, каб выяўляць моманты, калі ўвага саслізгвае з-за прытупленасці або блукання розуму. 
  • Калі вы выяўляеце, што перасталі ўтрымліваць увагу, зноў накіруйце ўвагу на дыханне і падлік. 
  • Калі вы выявілі, што розум пачаў блукаць, мякка адпусціце думку, уяўляючы, як яна пакідае розум на выдыху, і зноў вярніцеся да ўсведамлення дыхання і падліку.
  • Калі вашы плечы або твар зноў напружыліся, расслабце іх.
  • Каাব завяршыць медытацыю, зноў увайдзіце ў ціхі, спакойны стан розуму. 

Рэзюмэ

Калі мы стаміліся і адчуваем стрэс, калі нам хочацца больш яснасці розуму і эмацыйнай раўнавагі для вырашэння складаных сітуацый, то нам трэба супакоіцца і вярнуць сабе самавалоданне. Для гэтага варта перазагрузіць розум, нібы камп'ютар, расслабіўшы цела і засяродзіўшыся на дыханні, лічачы ўдыхі і выдыхі. Практыкуючы гэтую медытацыю дома, мы фарміруем новы нейронны шлях і новую звычку. Дзякуючы гэтаму мы будзем памятаць пра гэты метад і прымяняць яго, калі ён нам спатрэбіцца. Нам будзе лягчэй прымяняць і падтрымліваць нашу практыку медытацыі ў паўсядзённым жыцці.  

Top