Як карыстацца накіроўвальнымі медытацыямі

Выконваючы гэтыя накіроўвальныя медытацыі, мы можам сфарміраваць карысныя звычкі.

Мэта: пазнаёміцца з медытацыяй у традыцыі тыбецкага будызму; навучыцца медытаваць; атрымаць настаўленні па далейшай практыцы.

Аўдыторыя: любы ўзрост і ўзровень падрыхтоўкі.

Структура 

  • Тлумачэнне (праблема, прычына, прыклад, метад)
  • Медытацыя (настаўленні па медытацыі і ключавыя словы) 
  • Рэзюмэ 

Дзе практыкаваць медытацыю: у любым ціхім, чыстым месцы. 

Калі практыкаваць: раніцай, перад пачаткам працоўнага дня або паўсядзённых спраў. Калі гэта немагчыма, то ў канцы дня, перад сном.

Як сядзець: скрыжаваўшы ногі, на не занадта высокай і не занадта нізкай, не занадта мяккай і не занадта жорсткай падушцы. Калі гэта немагчыма, садзіцеся на крэсла з прамой спінкай. У абодвух выпадках трымайце спіну прама, далоні ляжаць на каленях. Лепш за ўсё трымаць вочы паўадкрытымі, позірк крыху расфакусаваны, накіраваны ўніз, у падлогу.

Як часта медытаваць: мінімум раз у дзень, калі магчыма – двойчы ў дзень (раніцай перад працай і ўвечары перад сном); кожную накіроўвальную медытацыю варта штодня практыкаваць мінімум на працягу тыдня ў той чарговасці, у якой яны прадстаўлены на сайце. Вы можаце вярнуцца да пройдзенай медытацыі ў любы момант, калі спатрэбіцца. 

Для далейшых інструкцый:  

[Гл.: Як медытаваць]

Top