Часам мы адчуваем сябе згубленымі і не ведаем, як спраўляцца з цяжкасцямі і дасягаць станоўчых мэт. Мы нават не можам знайсці агульную мову з людзьмі. У традыцыйных будыйскіх настаўленнях ёсць мноства практычных парад, якія будуць карысныя ўсім, незалежна ад эпохі ці культуры.
Якасці, неабходныя для дапамогі іншым
- Шчодрасць – калі мы не шкадуем часу, парад, дапамогі і матэрыяльных рэчаў
- Самадысцыпліна – каб пазбягаць дэструктыўных дзеянняў і слоў і дапамагаць іншым усімі магчымымі спосабамі
- Цярплівасць – да цяжкасцяў, з якімі мы сутыкаемся, дапамагаючы іншым, каб не злавацца і не расчароўвацца
- Смеласць і ўстойлівасць – гатоўнасць працягваць, як бы цяжка нам ні было
- Разумовая і эмацыйная стабільнасць – каб захоўваць канцэнтрацыю і не збівацца з узятага курсу
- Распазнаванне – здольнасць адрозніваць карыснае ад шкоднага і дарэчнае ад недарэчнага.
[Больш падрабязна: Шэсць параміт: агульны агляд шасці дасканаласцей]
Спосабы станоўчага ўплыву на іншых
- Быць шчодрымі – не шкадаваць часу, увагі і сіл
- Гаварыць добрыя словы – памятаючы, што на іншых уплывае не толькі тое, што мы гаворым, але і тое, як мы гэта гаворым
- Гаварыць і дзейнічаць асэнсавана – натхняючы іншых развіваць свае канструктыўныя навыкі
- Паказваць добры прыклад – самім рабіць тое, што раім іншым.
[Больш падрабязна: Як аказваць станоўчы ўплыў на людзей]
Як дасягаць станоўчых мэт
- Ясна ўсведамляйце сваю мэту – пераканайцеся, што яна рэалістычная, і будзьце ўпэўненыя, што зможаце яе дасягнуць
- Падтрымлівайце самадысцыпліну – каб засяродзіцца на мэце, не адцягваючы ўвагі і не робячы таго, што паставіць поспех пад пагрозу
- Будзьце шчодрымі – працуючы над дасягненнем мэты, аддавайце ёй свой час і прыкладайце намаганні
- Будзьце адкрытыя да новага – працягвайце вучыцца таму, што дапаможа ў дасягненні мэты
- Падтрымлівайце пачуццё ўласнай годнасці – не рабіце ганебных учынкаў, якія могуць перашкодзіць дасягненню вашай мэты
- Клапаціцеся – пра тое, каб безадказныя паводзіны не пашкодзілі вашай камандзе
- Уважліва распазнавайце – што дапаможа, а што будзе перашкаджаць вашаму прасоўванню.
Якасці, неабходныя для дасягнення станоўчых мэт
- Будзьце задаволеныя – рэалістычнай мэтай, а не прагніце недасяжнага
- Пазбягайце расчаравання, крыўды і варожасці ў дачыненні да іншых – калі што-небудзь пойдзе не так (а рана ці позна гэта здарыцца)
- Памятайце пра сваю мэту – а таксама пра карысць, якую прынясе яе дасягненне
- Утаймоўвайце свой розум – і вы зможаце захоўваць спакой і эмацыйную раўнавагу, што б ні адбывалася
- Заўсёды памятайце, што нішто не пастаянна – у якім бы настроі вы ні былі, ваш разумовы і эмацыйны стан не застылы і не пастаянны, яго можна палепшыць
- Захоўвайце спакой розуму – ведаючы, што робіце ўсё, што ад вас залежыць.
Як узяць сваё жыццё пад кантроль
- Не трапляйце ў сітуацыю, калі вы не можаце самі прымаць рашэнні – вам давядзецца паступацца сваімі прынцыпамі і рабіць тое, пра што вы пашкадуеце
- Будзьце вернымі ў інтымных адносінах – здрада непазбежна прывядзе да ўскладненняў і праблем
- Не спрабуйце заняць высокае становішча з вялікай адказнасцю – гэта забярэ ўвесь ваш час і сілы
- Не дазваляйце іншым схіляць вас да адмовы ад добрых звычак, напрыклад ад таго, каб правільна харчавацца, рабіць практыкаванні, не курыць – гэта падарве ваша здароўе і добрае самаадчуванне
- Не бярыцеся за тое, што не зможаце выканаць – гэта пазбавіць вас упэўненасці ў сабе
- Устрымлівайцеся ад неабдуманых учынкаў – гэта прыводзіць толькі да адмоўных наступстваў.
Якасці, якія дапамогуць пазбегнуць праблем у цяжкіх сітуацыях
- Не паддавайцеся эмоцыям – калі вас хваляць ці крытыкуюць
- Памятайце, што трэба пазбягаць чапляння і варожасці – калі сустракаеце тых, да каго адчуваеце прыхільнасць ці непрыязнасць
- Не рабіце таго, што супярэчыць вашым добрым прынцыпам – калі займаецеся паўсядзённымі справамі
- Не захапляйцеся матэрыяльнымі рэчамі на шкоду больш высокім мэтам – калі ў вас шмат маёмасці ці вялікае багацце
- Не шкадуйце сябе – калі вы хварэеце або вам баліць, а выкарыстоўвайце гэтую сітуацыю, каб далей развіваць унутраную сілу і характар
- Працуйце над тым, каб пераадолець свае недахопы і цалкам раскрыць свой станоўчы патэнцыял, – увесь час.
Відэа: Рынгу Тулку – «Як быць шчаслівым у мітуслівым свеце»
Каб уключыць субцітры, клікніце па іконцы «Субцітры» ў правым ніжнім куце акна з відэа. Змяніць мову субцітраў можна, клікнуўшы па іконцы «Налады».
Каб уключыць субцітры, клікніце па іконцы «Субцітры» ў правым ніжнім куце акна з відэа. Змяніць мову субцітраў можна, клікнуўшы па іконцы «Налады».