СЭЭ: асноўныя прынцыпы праграмы

Праграма навучання сацыяльным, эмацыйным і этычным навыкам Універсітэта Эморы (кароткі змест)

Асабістая сфера

Увага і самасвядомасць

Назіранне за целам і адчуваннямі

  • Уважлівасць да таго, што адбываецца ў нашым целе.
  • Уважлівасць да станаў павышанай і паніжанай актыўнасці (неспакою, гневу, дрымотнасці, дэпрэсіі і гэтак далей).
  • Выяўленне збалансаванага стану цела.

Назіранне за эмоцыямі і пачуццямі

  • Уважлівасць да свайго розуму, практыка памятавання і іншыя практыкі.

Бачанне карты розуму

  • Здольнасць вызначаць эмоцыі і іх якасці, а таксама тое, што іх выклікае і ўзмацняе.
  • Здольнасць пазнаваць разбуральныя эмоцыі і працаваць з імі да таго, як яны выйдуць з-пад кантролю.

Спачуванне да сябе

Разуменне эмоцый у правільным кантэксце

  • Выкарыстанне крытычнага мыслення, каб зразумець сувязь эмоцый з нашымі каштоўнасцямі, патрэбамі і чаканнямі.
  • Прызнанне ўласнай каштоўнасці і развіццё самапавагі і ўпэўненасці ў сабе.

Прыняцце сябе

  • Здабыццё рэалістычнай перспектывы адносна нашых абмежаванняў і патэнцыялу.
  • Развіццё ўстойлівасці, сціпласці і смеласці.
  • Разуменне таго, што расчараванне і стрэс – натуральная частка нашага жыцця.

Самакантроль

Балансіроўка цела (прывядзенне нашага фізічнага цела ў актыўны, жыццяздольны і збалансаваны стан)

  • Задзейнічанне рэсурсаў, калі мы абапіраемся на тое, што ёсць у нашым жыцці, напрыклад на сябра, любімае месца або прыемныя ўспаміны.
  • Зазямленне, калі мы абапіраемся на тое, што дае пачуццё апоры і падтрымкі.
  • Фізічная актыўнасць, напрыклад ёга, тай-цзы, слуханне музыкі, маляванне або медытацыя.

Кагнітыўны кантроль і кантроль за імпульсамі

  • Паляпшэнне навыкаў, звязаных з увагай, каб падтрымліваць ўважлівасць без адцягненняў.

Эмацыйная навігацыя

  • Развіццё праніклівасці ў дачыненні да эмоцый, якая дазваляе разумець, якія эмоцыі карысныя, а якія шкодныя.
  • З'яўленне – на аснове гэтай праніклівасці – пачуцця смеласці і ўпэўненасці ў сабе, таму што мы можам кіраваць сваімі эмацыйнымі станамі замест таго, каб аказвацца пад іх уладай.  

Грамадская сфера

Міжасобасная ўсвядомленасць

Назіранне за сацыяльнай сітуацыяй

  • Разуменне таго, што мы сацыяльныя істоты.
  • Усведамленне таго, што іншыя адыгрываюць у нашым жыцці важную ролю.

Назіранне за аспектамі, агульнымі для нас і іншых

  • Разуменне, што ў іншых таксама ёсць эмацыйны свет, як і ў нас.
  • Бачанне, што ўсе мы падобныя: у нас ёсць жаданні, патрэбы і страхі.
  • Павага таго, што жаданні, патрэбы і страхі ў розных людзей адрозніваюцца.

Павага разнастайнасці і адрозненняў

  • Назіранне за тым, што ў кожнага з нас ёсць індывідуальны жыццёвы вопыт, які на нас уплывае.
  • Разуменне таго, што гэтыя адрозненні могуць нас аб'ядноўваць, замест таго каб раз'ядноўваць.

Спачуванне да іншых

Разуменне пачуццяў і эмоцый іншых у правільным кантэксце

  • Разуменне таго, што дзеянні іншых матываваныя рознымі эмоцыямі, якія ўзнікаюць з патрэбаў.
  • Рэагаванне на дзеянні людзей са спачуваннем, а не з гневам і асуджэннем.

Разуменне важнасці дабрыні і спачування і іх развіццё

  • Даследаванне таго, чым з'яўляецца спачуванне і чым яно не з'яўляецца.
  • Прызнанне карысці спачування; жаданне яго развіваць.

Разуменне важнасці іншых этычных якасцяў і іх развіццё

  • Бачанне таго, што адны толькі матэрыяльныя даброты не могуць задаволіць усе нашы патрэбы.
  • Даследаванне ўнутраных якасцяў, якія будуць карысныя ў нашым жыцці.
  • Разважанне пра недахопы эгаізму.
  • Развіццё эмпатыі да іншых і прабачэння.

Навыкі, неабходныя для ўзаемаадносін

Эмпатычнае слуханне

  • Слуханне іншых з адкрытым розумам.
  • Практыка практыкаванняў на «глыбокае слуханне» – калі мы слухаем іншых, не каментуючы і не выносячы суджэнняў.

Пісьменная камунікацыя

  • Развіццё здольнасці мець зносіны прадуктыўна, каб наша ўзаемадзеянне з іншымі людзьмі натхняла і нас, і іх.
  • Вядзенне дэбатаў з сябрамі, падчас якіх мы прымаем той бок, з якім звычайна не згодныя.

Дапамога іншым

  • Удзел у грамадскай працы, праца добраахвотнікам і проста добрыя справы.

Трансфармацыя канфліктаў

  • Развіццё навыку паспяховай навігацыі па канфлікце.
  • Развіццё ўнутранага спакою – асновы спакойнага ўзаемадзеяння з іншымі.

Глабальная сфера

Усведамленне ўзаемазалежнасці

Разуменне ўзаемазалежных сістэм

  • Разуменне таго, што ўзаемазалежнасць – натуральны закон і рэальнасць чалавечага жыцця.
  • Бачанне нашай няздольнасці выжываць без іншых.

Індывіды ў кантэксце сістэм

  • Развіццё шчырай ўдзячнасці да іншых.
  • Развіццё глыбокага ўсведамлення свайго патэнцыялу ўплываць на жыццё іншых людзей.
  • Развіццё накіраванасці рабіць дзеянні, якія прывядуць да грамадскага дабрабыту. 

Усведамленне нашай прыналежнасці да чалавецтва

Прызнанне ўсеагульнай роўнасці

  • Усведамленне таго, што ўсе людзі ва ўсіх краінах свету роўныя ў сваім жаданні быць шчаслівымі і не пакутаваць.
  • Пашырэнне дыяпазону нашай эмпатыі, каб уключыць у яго людзей, якіх мы не адносім да «сваіх».

Усведамленне таго, як сістэмы ўплываюць на дабрабыт

  • Аналіз культурных, палітычных і сацыяльных сістэм, якія ўплываюць на нас, прасоўваючы пазітыўныя каштоўнасці або пагаршаючы няроўнасць і праблематычныя перакананні.

Грамадскі і глабальны ўдзел

Наш патэнцыял да эфектыўнага і пазітыўнага змянення грамадства і свету

  • Разуменне таго, што ў нас ёсць не толькі абмежаванні, але і велізарныя здольнасці.
  • Бачанне таго, што невялікія асабовыя змены могуць унесці свой уклад у глабальныя перамены.

Удзел у вырашэнні грамадскіх і глабальных праблем

  • Разуменне сістэм, у якіх мы жывём, і іх складанасці.
  • Ацэнка кароткатэрміновых і доўгатэрміновых наступстваў нашых дзеянняў.
  • Мінімізацыя ўплыву негатыўных эмоцый і забабонаў.
  • Развіццё адкрытасці, гатоўнасці супрацоўнічаць і інтэлектуальнай сціпласці.
  • Узважванне пераваг і недахопаў кожнага варыянту дзеяння.


Калі вы хочаце даведацца больш, прачытайце поўнае апісанне прынцыпаў праграмы СЭЭ, а таксама пазнаёмцеся з іншымі праграмамі Цэнтра сузіральных навук і этыкі, заснаванай на спачуванні.

Top